Мой позірк з сучаснасці ў ваеннае мінулае горада Мінска.
Мінск
— горад старажытны. Але, на жаль, старажытных помнікаў захахавалася няшмат.
У адрозненнi
ад многіх сваіх еўрапейскіх равеснікаў і нават куды больш маладых гарадоў аблічча
беларускай сталіцы ўсё ж такі вызначаюць
не кварталы старадаўняй забудовы, а сучасныя мікрараёны. Чаму так атрымалася?
Чаму стары па ўзросту горад мае малады твар?
Найперш у гэтым парадоксе павінны спусташэнні,
якія перанёс Мінск у гады ваенных ліхалеццяў, асабліва ў часы
Вялікай Айчыннай вайны.
Калаж
Мiнскi
Архiкафедральны касцёл Iмя Найсвяцейшай Дзевы Марыi — каталіцкікафедральны сабор ў стылі віленскага барока, галоўны каталіцкі храм Мінска, заснаваны 31 ліпеня 1700 года. Кафедральны сабор Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Падчас Другой Сусветнай вайны нямецкая адміністрацыя дазволіла касцёлу
функцыянаваць, але ў 1947 годзе кафедра зноў была зачыненая саветамі. У 1951
годзе на будынку разабралі вежы, ліквідавалі ўбранне і ператварылі касцёл у
спартыўны комплекс таварыства «Спартак». Ужо ў такім выглядзе будынак быў
залічаны ў помнікі архітэктуры рэспубліканскага значэння.
На пачатку 1990-х гадоў на трэцім паверсе былога
касцёла зноў пачалі праходзіць набажэнствы. 15 снежня 1993
года будынак касцёла быў цалкам перададзены вернікам, пачаліся рэстаўрацыйныя
работы.21 кастрычніка 1997 года кафедральны касцёл імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў урачыста
асвечаны нанова. Знаходзіцца храм на
плошчы Свабоды, 9.
Калаж Нацыянальны
акадэмі́чны Вялі́кі тэатр оперы і балета ўМінску —
адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, галоўная музычная і тэатральная пляцоўка
краіны.Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам, па
адрасе пл. Парыжскай камуны, дом 1.
Будынак оперы — помнік міжнароднага значэння, узор савецкага канструктывізму з элементамі
ар-дэко (архітэктарыІ. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў).
У 1941 годзе ў тэатр трапіла бомба і пашкодзіла глядзельную залу. Падчас нямецкай
акупацыі 1941—1944 гадоў тэатр быў пераўтвораны ў стайню і сховішча]. Інтэр'еры і ўпрыгожванні былі разрабаваны: у Германію вывезлі люстэркі, мэблю, люстры,
дываны, карціны, унікальныя рэчы з тэатральнага рэквізіту і дэкарацый. Люстра
глядзельнай залы ў гады вайны страціла каля 40 % шкляных дэталяў. Сам будынак немцамі планавалася
падарваць, усе памяшканні былі замінаваны.
Па вяртанні ў Мінск пасля вызвалення яго ад нямецкіх акупантаў
І. Р. Лангбарда, ён распрацаваў практычна новае рашэнне інтэр'ераў:
замест амфітэатра выканана класічная тэатральная зала з партэрам, ложамі ў бельпаверсе, бенуарам і яруснымі балконамі. Былі выдзелены цэнтральная і бакавыя ложы, павялічана аркестравая яма,
выкладзены новы паркет, праведзена частковая рэканструкцыя парадных лесвіц. У інтэр'еры фае з'явілася вялікая колькасць
ляпных дэкаратыўных элементаў: шэраг медальёнаў, размешчаных на фрызах, з барэльефнымі партрэтамі дзеячаў культуры,
гіпсавыя капітэлікалон. Агароджы балконаў фае і глядзельнай залы ўпрыгожвалі
ляпныя гірлянды з кветкавым арнаментам, якія чаргуюцца з крыштальнымі бра і маскаронамі. Паводле праекта, усю ляпніну
новых інтэр'ераў, выкананую скульптарам Андрэям
Бембелем, прапанавалася пазалаціць.Рэканструкцыя доўжылася тры гады і скончылася 7 лістапада1947 года.
Калаж Касцёл Святога Сымона і Святой Алены (таксама вядомы як Чырво́ны касцёл) —
каталіцкі парафіяльны касцёл у неараманскім стылі ў Мінску,
пабудаваны ў 1905—1910 гг. на грошы Эдварда Адамавіча Вайніловіча (1847—1928), вядомага гаспадарчага і палітычнага
дзеяча Расійскай імперыі і Беларусі, у
памяць аб яго заўчасна памерлых дзецях — Сямёну (Сымону) і Алене Вайніловічах.
Касцёл знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў непасрэднай блізкасці ад Дома ўрада і з'яўляецца адным з сімвалаў Мінска. Ён атрымаў у народзе неафіцыйную
назву «Чырвоны касцёл» з-за колеру дахоўкі і цэглы, з якой быў пабудаваны, і
з'яўляецца вялікай святыняй, помнікам культуры і гісторыі, які абараняецца
законам Рэспублікі Беларусь. Пры касцёле пахаваны сам фундатарЭдвард Адамавіч Вайніловіч.
Падчас Другой сусветнай вайны храм быў вернуты парафіі. Аднак нямецкім уладам не
падабалася папулярнасць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, увечары 24 снежня1942 г. ён быў адвезены са сваёй кватэры службітамі СД і расстраляны каля ўвахода ў канцэнтрацыйны лагер Малы Трасцянец (каля Мінска). Прыняў пакутніцкую смерць ад рук нацыстаў i ксёндз Станіслаў Глякоўскі. Апошні пробашч касцёла ў часе вайны, ксёндз Зянон
Ігнатовіч (Ігнатавічус), перажыў вайну, а пасля знаходзіўся ў Ватыкане, затым
у Канадзе, дзе і памёр.
Калаж Від на Кафедральны сабор Сашэсця
Святога Духа з боку Траецкага прадмесця. Гэта галоўны храм беларускага экзархата Рускай
Праваслаўнай царквы.
Помнік дойлідства барока. Уваходзіў у ансамбль Высокага
рынку (сучасная пл. Свабоды), знаходзіўся на яе паўночна-ўсходнім баку і па
вул. Бернардзінскай (сучасная вул. Кірыла і Мяфодзія, 3, 5, 7). Заснаваны ў
1633 г., фундатар Аляксандр Слушка. Пабудаваны драўляныя касцёл і кляштар, у
1642 г. пачалі ўзводзіць мураваныя будынкі, у 1687 г. новы касцёл быў асвячоны.
Пасля пажару ў 1741 г. быў рэканструяваны. Цнтральны неф накрыты двухсхільным
дахам, бакавыя нефы — аднасхільнымі. Галоўны фасад з дзвюма шасціяруснымі вежамі
(вышіня 34 м), завершанымі складанымі барочнымі купаламі, дэкарыраванымі
пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, праёмамі і нішамі з лучковымі і
паўцыркульнымі завяршэннямі. Паміж вежамі размешчаны складаны па малюнку шчыт,
упрыгожаны падвойнымі пілястрамі, карнізнымі паясамі. Бакавыя фасады
раскрапаваныя пілястрамі, карнізнымі паясамі, прарэзаны вялікімі лучковымі і
арачнымі аконнымі праёмамі. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі,
бакавыя — крыжовымі. Рытм фасадаў ствараюць прастакутныя аконныя праёмы і
пілястры. У 1853 г. жаночы кляштар быў ліквідаваны. Пасля падаўлення
нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—64 гг. у будынку працавала дзяржаўная
следчая камісія. З 1870 г. у будынках кляштару размяшчаўся праваслаўны манастыр
Святога Духа. Пасля II Сусветнай вайны ў ім знаходзіцца праваслаўны кафедральны
сабор. Помнік рэспубліканскага значэння.
Калаж Від на Кафедральны сабор Сашэсця
Святога Духа з боку Ратушы. Гэта
галоўны храм беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай царквы.
Помнік дойлідства барока. Уваходзіў у ансамбль Высокага
рынку (сучасная пл. Свабоды), знаходзіўся на яе паўночна-ўсходнім баку і па
вул. Бернардзінскай (сучасная вул. Кірыла і Мяфодзія, 3, 5, 7). Заснаваны ў
1633 г., фундатар Аляксандр Слушка. Пабудаваны драўляныя касцёл і кляштар, у
1642 г. пачалі ўзводзіць мураваныя будынкі, у 1687 г. новы касцёл быў асвячоны.
Пасля пажару ў 1741 г. быў рэканструяваны. Цнтральны неф накрыты двухсхільным
дахам, бакавыя нефы — аднасхільнымі. Галоўны фасад з дзвюма шасціяруснымі
вежамі (вышіня 34 м), завершанымі складанымі барочнымі купаламі, дэкарыраванымі
пілястрамі, прафіляванымі карнізамі, праёмамі і нішамі з лучковымі і
паўцыркульнымі завяршэннямі. Паміж вежамі размешчаны складаны па малюнку шчыт,
упрыгожаны падвойнымі пілястрамі, карнізнымі паясамі. Бакавыя фасады
раскрапаваныя пілястрамі, карнізнымі паясамі, прарэзаны вялікімі лучковымі і
арачнымі аконнымі праёмамі. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі,
бакавыя — крыжовымі. Рытм фасадаў
ствараюць прастакутныя аконныя праёмы і пілястры. У 1853 г. жаночы кляштар быў
ліквідаваны. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—64 гг. у
будынку працавала дзяржаўная следчая камісія. З 1870 г. у будынках кляштару
размяшчаўся праваслаўны манастыр Святога Духа. Пасля II Сусветнай вайны ў ім
знаходзіцца праваслаўны кафедральны сабор. Помнік рэспубліканскага значэння.
Комментариев нет:
Отправить комментарий